08.05.2015 Амерыканская рэтрабензакалонка з'явілася ў Мінску

11 мая 2015 года адчыніць дзверы новы незвычайны музей паліўнай галіны, які стылізаваны пад амерыканскую рэтрабензакалонку.

 «Ідэя стварыць такі аб’ект узнікла ў кампаніі яшчэ ў мінулым годзе. На заднім двары офіса стаяла апошняя вясковая хатка. А паколькі “А-100 АЗС” – гэта кампанія, якая стварае, а не разбурае, мы вырашылі захаваць яго і рэалізаваць цікавы дызайнерскі праект», – адзначае кіраўнік упраўлення маркетынгу ГК «А-100 АЗС» Ніна Ніканорава.

Знешне новы музей практычна цалкам паўтарае дызайн амерыканскай бензакалонкі пачатку ХХ стагоддзя: пачынаючы ад шыльды і заканчваючы колеравым рашэннем. Калі звярнуцца да фотаздымкаў тых часоў, то можна ўбачыць, што бензакалонкі ўяўлялі сабой невялікія будынкі, падобныя да звычайных прыватных дамоў. Часцей за ўсё так і было: гаспадар бензакалонкі жыў і працаваў у адным месцы.

Вакол новага музею размешчаны рэтрабензакалонкі розных гадоў вытворчасці, якія раней захоўваліся ў старым музеі. Адзін з самых цікавых экспанатаў – амерыканская 200-літровая бочка для нафтапрадуктаў. Дакладна вядома, што яна была выраблена ў Пенсільваніі. Паводле нашага даследавання высветлілася, што трапіла яна ў Беларусь разам з гуманітарнай дапамогай ААН пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

«Адносіцца з павагай да сваёй гісторыі – адна з каштоўнасцей нашай кампаніі. Рухацца ў гэтым напрамку мы пачалі яшчэ ў 2012 годзе, менавіта калі быў створаны першы музей АЗС і выдадзена кніга “Гісторыя АЗС у Беларусі”. У прошлым годзе мы бралі ўдзел у рэтрамотафестывалі “Кола часу”, дзе прэзентавалі Ford Model T 1924г.в. Ён і сёння з’яўляецца галоўным рарытэтам і экспанатам нашага музею. Але на гэтым не спыніліся, і вось нарэшце некалі звычайны вясковы дом з нашай дапамогай пераўтварыўся ва ўнікальны і функцыянальны аб’ект: там цяпер знаходзіцца архіў кампаніі. Мы ўпэўнены, што “Амерыканская бензакалонка” увойдзе ў спіс самых незвычайных музеяў Беларусі і прыцягне ўвагу беларускіх кінастудый», – пракаментаваў адкрыццё рэтрабензакалонкі дырэктар ГК «А-100 АЗС» Сямён Анціпаў.

 

Агентство социальных новостей